Showing posts with label Літва. Show all posts
Showing posts with label Літва. Show all posts

15/08/2013

1788, 15 верасня. Бізуны для магістрата або чорны дзень магдэбургіі ў Гарадной

Гэтай падзеі неўзабаве будзе 225 гадоў. Яна адбылася ў нашай, тады ўжо моцна залежнай ад суседзяў і заняпалай, дзяржаве Вялікім княстве Літоўскім. Цікава, што вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не раз спрабаваў бараніць мяшчан Гарадной. Але ж  няздольнасць цэнтральных органаў улады канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай спыніць сваволю падначаленых літоўскага гетмана Агінскага лішні раз падкрэслівае асобнасць Літвы ад Польшчы. Гэта быў самы жорсткі акт, як бы цяпер сказалі, “масавых палітычных рэпрэсій” з боку мясцовай улады да гарадэнскіх мяшчан. Цяжка нават уявіць, каб у наш час жыхары нейкага беларускага горада здолелі б пайсці на такую ахвярнасць, каб абараніць сваё права на самакіраванне, каб “не быць скотам”. Зрэшты, калі спраектаваць сітуацыю на цэлую краіну, то мусім прызнаць, што за 225 год нічога прынцыпова не змянілася і масавае збіццё мірных грамадзян сваімі ж суайчыннікамі ў форме практыкуецца ў сучаснай сталіцы Беларусі [1].

06/08/2013

Месцазнаходжанне Літвы і характар літвінаў вачыма гарадэнцаў у сярэдзіне 20 ст.

Фрагмэнт мапы з апошняе працы А. Краўцэвіча
…Слонім, Мір, Клецк, Нясвіж, Ляхавічы, Сіняўка, Баранавічы, Капыль – гэта гарады, гэта ўся Літва…

Дзе бачылі Літву гарадэнцы яшчэ 48 год таму? Як неаднаразова адзначалася ў літаратуры, гарадэнскі белагліняны посуд развозіўся па тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай ажно да Вільні, Кіева і Варшавы. У Вільні ведалі гарадэнскую кераміку пад назваю целяханскай (па аналогіі з шырока вядомым целяханскім фаянсам).[1] Пры гэтым натуральна было, выпраўляючыся ў далёкае падарожжа на падводах і чаўнах, добра ведаць імя і характар краю, дзе збіраешся гандляваць хадавым таварам. Што ні край – то свой звычай!

10/07/2013

1784. Аберагальна-напамінальны ліст

Яўхім Храптовіч (1729-1812), літоўскі падканцлер, які тройчы ў 1773, 1784 і 1792 абараняў гарадэнцаў ад імя вялікага князя
Станіслаў Аўгуст з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, падольскі, падляскі, валынскі, інфлянцкі, кіеўскі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі.
Пану Міхалу Агінскаму, вялікаму гетману Вялікага княства Літоўскага, старасту, і пану Матэвушу Бутрымовічу, гродскаму суддзю Пінскага павета, арандоўнаму ўладальніку гродскага стараства.