10 снежня 1746 г. Пінская эканомія, якая была на той момант
у валоданні падляскай ваяводзіны Тэклі Сапежынай (народжанай Радзівіл, у першым
шлюбе Вішнявецкай), паводле прывілею караля Аўгуста ІІІ дасталася ў пажыццёвае
валоданне чашніка Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), пазней славутага гетмана і
кампазітара. У сувязі з перадачаю эканоміі ў 1747 годзе будаўнічы Пінскага
павету Леанард Антоні Астраменцкі склаў інвентар уладанняў.
29/04/2013
17/04/2013
Войты магдэбурськоі Городноі
Городна була нэвелікім літовськім городом (местом) у найвелікшуй
европейськуй дэржаві Рэчі Посполітуй до 1793 року.
15/04/2013
Лексика городенских гончаров (ч. 1)
В. Л.
Веренич, Л. А. Кривицкий (из сборника "Полесье", 1968)
Километрах
в 40 на юго-восток от Пинска недалеко от районного
центра г. Столина находится Городная (Городна́), издавна известная на Пинщине
Копают глину. Городная 1912. Фото Исаака Сербова |
03/03/2013
1912. Гарадная 100 год таму
Славуты беларускі этнограф Ісак Сербаў
ня мог не пабываць у Гарадной. Ягоныя 27 фотасьведчаньняў Гарадное перад Першаю
сусьветнаю вайною захоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту. Вось якімі
ён убачыў мястэчка і местачкоўцаў улетку 1912:
Вуліца мястэчка |
20/02/2013
1965. Гліна і круг
Сяды́са, нэбо́ж, за
круг да робі горшкі, то будэш хлеб есты (городэнська
прыказка)
1936. Горшчае на поштовцы |
13/02/2013
Замкавішча
Каля Гарадное ёсьць месца, якое немагчыма прамінуць, дасьледуючы
гісторыю мястэчка. Пра яго распавядаюць паданьні самі гарадэнцы, яно вабіць
археолягаў і чорных капальнікаў, тут да паэтаў прыходзіць натхненьне.
12/02/2013
Фенамен Гарадное
…10. Фенамен Гарадное выяўляецца ў наступным:
1) У 1579 г. Гарадная атрымала магдэбургскае права, якое было пацверджана ў 1670, потым у 1753 гг. Магдэбургскае права з’яўлялася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе за самастойнасць. Яно давала правы гораду на самакіраванне. Адзначым, што ў ХІV–ХVІ стст. ў Беларусі атрымалі магдэбургскае права 29 гарадоў, у тым ліку на тэрыторыі Брэсцкае вобласці – 8. Гарадная атрымала магдэбургскае права чацвертым па ліку горадам на Берасцейшчыне (пасля Берасця – 1390 г., Высокага – 1494 г., Каменца – 1518 г.). З гэтага вынікае, што Гарадная да таго часу мела багатыя гарадскія традыцыі, паколькі на пустым месцы нічога ўзнікнуць не можа.
1) У 1579 г. Гарадная атрымала магдэбургскае права, якое было пацверджана ў 1670, потым у 1753 гг. Магдэбургскае права з’яўлялася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе за самастойнасць. Яно давала правы гораду на самакіраванне. Адзначым, што ў ХІV–ХVІ стст. ў Беларусі атрымалі магдэбургскае права 29 гарадоў, у тым ліку на тэрыторыі Брэсцкае вобласці – 8. Гарадная атрымала магдэбургскае права чацвертым па ліку горадам на Берасцейшчыне (пасля Берасця – 1390 г., Высокага – 1494 г., Каменца – 1518 г.). З гэтага вынікае, што Гарадная да таго часу мела багатыя гарадскія традыцыі, паколькі на пустым месцы нічога ўзнікнуць не можа.
Цэтлікі:
Гарадзенскае княства,
Замкавішча,
Клімчук,
мікрамова
07/02/2013
Адам був злеплены з гліны
Уладзімір Караткевіч, “Званы ў
прадоннях азёр”
…
XVII.
"АДАМ БУВ ЗЛЕПЛЕНЫ З ГЛІНЫ..."
А наступнага дня мы паехалі шукаць народных
майстроў. У Моталі – ткачы, у
Кужэлічах – пляценне, у
Іванаве – інкрустацыя, у
Гарадной – ганчары.
Мы паехалі да ганчароў. Суправаджаў нас галоўны
мастак фабрыкі мастацкіх вырабаў Алесь Пятровіч Ступак, мажны гэткі, тыповы
ўкраінец.
Усё ж гэта было дзіва як хораша! Вёска Хлябы, што
спіць у збажыне. I хоць нас кідала, хоць дарога, – не памятаю ўжо, хто гэта сказаў, – была падобная на паласу
эксперыментаў гіганцкага дыназаўра, затое абапал яе цвіла шыпшына, трапляліся
не зусім яшчэ зарослыя дзюны, а пасля пачаліся і лясы.
06/02/2013
Званы ў прадонні Гарадэнскага возера
“Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама
ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней. Найбольш – Прыдняпроўе, Палессе,
Прыдзвінне, Наваградчыну…”[1]
Невыпадкова Палессе названае адразу пасля роднага Прыдняпроўя. Заўзяты рыбак,
Уладзімір Караткевіч багата часу бавіў на Прыпяці, нават смяротная хвароба
застала яго там у 1984. Аднак аблічча праўдзівага Палесся Караткевіч пабачыў
менавіта ў Гарадной:
31/01/2013
Прывілей на Майдэборскае права 1792 року
Малюнак герба Гарадное ў тэксьце Прывілею 1792 року |
У 1776 року пад
ціскам Расеі было скасаванае Майдэборскае права для ўсіх невялікіх местаў і
мястэчак Вялікага княства Літоўскага. Адразу ж мяйсцовыя магнаты паспрабавалі
выкарыстаць гэта, павялічыўшы падаткі і накінуўшы дадатковыя павіннасьці на
раней вольных мяшчан. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар,
зьвярнуўшыся ў суды і атрымаўшы ў 1784 аберагальны ліст ад караля.
Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітае 1788-1792 распачаў доўгачаканыя рэформы
дзяржаўнага ўладкаваньня. 18 красавіка 1791 року быў прыняты закон пра месты, а
3 траўня – Канстытуцыя. Гэтыя законы фактычна далучалі мяшчан да палітычнага
стану краіны, ураўноўваючы іх у правох са шляхтаю. У выкананьне гэтых
нарматыўных актаў 17 сакавіка 1792 Гарадная пасьпела зноў атрымаць Майдэборскае
права ў ліку 74 мястэчак Вялікага княства Літоўскага і адзіная ў Пінскім
павеце. Прыводжу тэкст гэтага Прывілею паралельна па-польску, як у арыґінале[1], так і ў маім перакладзе
на беларускую.
28/01/2013
Летапіс Гарадное
Пачатак Гарадное губляецца ў сівой даўніне. Паводле
вусных паданьняў саміх гарадэнцаў яна была заснаваная больш за тысячу гадоў
таму ў часы Ўладзімера Вялікага.[1]
Мейсца на пясчанай высьпе сярод бяскрайняга і непраходнага балота Марочнае на
пінскім Зарэччы было выдатным для пабудовы ўмацаванага гораду (адсюль назва
Гарадная, у старых дакумэнтах Городно), цяжкадаступнага для шматлікіх ворагаў.
На карысьць кіеўскага паходжаньня гаворыць унікальная гарадэнская мікрамова з
паўмяккімі зычнымі і галосным гукам, які раней пазначаўся літарай “ѣ”. На думку дасьледнікаў, гэтыя моўныя рысы былі
ўласьцівыя афіцыйнай мове Кіеўскае Русі.[2]
Цэтлікі:
Horodna,
Horodno,
Гарадная,
Городна,
Городная,
Городно,
Майдэборскае права,
Пінскі павет
27/01/2013
Пачатак
Гісторыя Беларусі складаецца з
гісторыяў асобных населеных пунктаў, якія існавалі тут. Месты, мястэчкі,
вёскі... Так сталася, што вялікім местам заўсёды найбольшая ўвага. У іх жылі
каралі, адбываліся соймы, пісаліся законы, будаваліся палацы. Багата ведаем мы
пра месты і мястэчкі, дый нават і вёскі, якія належалі магнатам, дзякуючы іхным
фамільным зборам. Але былі на Беларусі мястэчкі, якія мелі цікавую гісторыю,
амаль што не адлюстраваную ў дзяржаўных і магнацкіх дакумэнтах. Дзякуючы
самакіраваньню, такія мястэчкі самі вялі свае гаспадарчыя і судовыя справы,
мелі сваю ратушу і мескую канцылярыю. Калі ратуша гарэла ў адной з частых
войнаў, разам зь ёю гінула і гісторыя мястэчка.
Subscribe to:
Posts (Atom)