Дзмітрый Георгіеўскі,
захавальнік Палескага музея[1]
На Палессі[2]
ёсць колькі асяродкаў, дзе народ займаецца ганчарствам. Найбольш вядомыя як
буйнейшыя асяродкі: Гарадная ў Столінскім павеце і павятовае места Пружана.
Меншае гаспадарчае значэнне мае Ружана ў Косаўскім павеце. Выгасла
ганчарства ў Пагосце Загародскім
(Пінскі павет), дзе цяпер вырабляюцца гліняныя гаршкі толькі на замову.
Саматужны
ганчарскі промысел існуе на Палессі ад вельмі даўніх часоў і прасякнуты
надзвычайным кансерватызмам, як з гледзішча тыпаў посуду, так прылад і спосабаў
вытворчасці. Ганчарны круг – тыповы варштат працы – не змяняецца сотні гадоў.