Валер Кісель
Кароль Міхал Вішнявецкі |
Уночы з 23 на 24 верасня 1793 нямы Гарадзенскі сойм маўкліва пагадзіўся з анэксіяй другое часткі Літвы-Беларусі Расійскаю
імперыяй. Другі падзел Рэчы Паспалітае прайшоў па лініі Дзвінск–Пінск–Збруч.
Можна сказаць, што іншага выбару ў дэпутатаў не было. У Горадні над Нёманам размясцілася
вялікая колькасць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі
ці прапаноўвалі хабар. Становішча моцна нагадвала сёлетнюю сітуацыю ў Крыме. Хоць
прайшло 220 гадоў, метады імперыі ніяк не змяніліся. Але якая справа да гэтага
была гарадэнцам? Ужо праз 4 дні пасля анэксіі, 28 верасня 1793 ў места Пінск тэрмінова з’явіўся бурмістр мястэчка
Гарадная Дмітро Кісель, каб
актыкаваць прывілей на магдэбургскае права 1670 года.