Якія
гарадэнскія прозвішчы найпапулярнейшыя? Якія ўвогуле лічыць спрадвечна
гарадэнскімі? У «Палескім архіве» Вячаслава Вярэніча прыведзены цікавы
дослед прозвішчаў Столінскага раёна. Зроблены ён на падставе выбарчых спісаў
грамадзян (тых каму за 18, то бок без дзяцей). Год спісаў дакладна не
акрэслены, але паводле назваў хутароў прыблізна гэта 1970-я гады, калі Гарадная
дасягнула паваеннага піку насельніцтва. Я зрабіў выбарку прозвішчаў па
Гарадэнскім сельсавеце з дадаткам гарадэнскае вёскі Лука Глінкаўскага
сельсавету. У маім рэйтынгу ўлічаныя толькі гістарычныя прозвішчы гарадэнцаў,
якія сустракаюцца ў спісах 19 ст. Такіх атрымалася ажно 35.
17/01/2014
12/01/2014
Артыкул пра Гарадную ў «Архэ»
Валер Кісель
Паважаныя сябры! Рады паведаміць Вам, што нарэшце выйшаў другі палескі нумар часопісу «Архэ» з маім даволі ёмістым артыкулам пра Гарадную. За паўтара году, якія прайшлі з моманту напісаньня артыкулу, я адшукаў багата новых сьведчаньняў гісторыі мястэчка. І цяпер, мусіць, артыкул выглядаў бы трохі іначай. Затрымка ў выхадзе палескага нумару была зьвязаная з рэпрэсіямі супраць часопісу, на рэдактара якога была заведзеная крымінальная справа. Дзякуй Богу, цяпер справа закрытая як беспадстаўная, і мы зможам надалей чытаць цікавыя матар’ялы пра гісторыю і культуру нашых продкаў.
Прапаную тут зьмест і ўводзіны да артыкулу. Цалкам можаце зь ім азнаёміцца ў папяровай вэрсіі, якая прадавацьмецца ў «Акадэмкнізе», праз прыватных распаўсюднікаў або кантакты на сайце «Архэ».
Паважаныя сябры! Рады паведаміць Вам, што нарэшце выйшаў другі палескі нумар часопісу «Архэ» з маім даволі ёмістым артыкулам пра Гарадную. За паўтара году, якія прайшлі з моманту напісаньня артыкулу, я адшукаў багата новых сьведчаньняў гісторыі мястэчка. І цяпер, мусіць, артыкул выглядаў бы трохі іначай. Затрымка ў выхадзе палескага нумару была зьвязаная з рэпрэсіямі супраць часопісу, на рэдактара якога была заведзеная крымінальная справа. Дзякуй Богу, цяпер справа закрытая як беспадстаўная, і мы зможам надалей чытаць цікавыя матар’ялы пра гісторыю і культуру нашых продкаў.
Прапаную тут зьмест і ўводзіны да артыкулу. Цалкам можаце зь ім азнаёміцца ў папяровай вэрсіі, якая прадавацьмецца ў «Акадэмкнізе», праз прыватных распаўсюднікаў або кантакты на сайце «Архэ».
02/01/2014
Сказка про ангела, які сэм лêт прожів на зэмле
Городэнська сказка
Значіть, була женшіна, вдова. Чэтвэро дэтэй було маленькіх. Заболела вона. Заболела вона, Бôг, значіть там, ангела з нэба спускае:
— Іды, заберы ее
ду́шу. Шоб вона помэрла́.
Той же прыйшов — гэты дêты плачуть, сэдять на ёй, ну як ее душу́ забраты? Пожалêв.
Тодê вернувса до Бога. Ну Бôг каже:
— Забрав ду́шу?
— Не, нэ забрав,
я пошкодовав, дêты маліі плачуть...
25/12/2013
1602. Уцёкі да Волі Гарадной
Юрей Збаразский (1573-1631), пінскі стараста (1590-1631) |
Цэтлікі:
17 ст.,
Гарадная,
Городна,
Літва,
Пінскі павет
16/12/2013
1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта
Убочная грэбля |
Ад нейкага часу гарадэнцы не
даюць абшарніку Аляксандру
Скірмунту супакою,
возячы гаршкі праз Калоднае. Скірмунт загадвае сялянам забіраць гарадэнскае сена з сенажацяў у Стыкаве, забараняе мяшчанам ездзіць у Пінск праз Калоднае, ягоны брат Адам Скірмунт адбірае гаршкі за праезд праз Вітчаўку ў Сернікі. Пасля шматлікіх скаргаў у
Пінск і Менск (11 штук толькі на працягу 1824–1833!), пасля ціску
грамадзянскага губернатара на Скірмунтаў у лютым 1833 у прысутнасці Пінскага
земскага суда было заключанае міравое прашэнне з суседскімі абшарнікамі. Адным
з пунктаў прашэння была пабудова гарадэнцамі новае грэблі ў аб’езд двара
Калоднага. Але ўжо ў траўні 1834 у старасты Кірылы Белавуса здымаюць колы пры праездзе Калоднага, сам
ён уцякае вярхом на кані.
05/12/2013
1649. Высацкія пакуты
Герб Высацку |
Актавая крыніца
№ 324 – 1649 г. Сьнежня 31 дня.
№ 324 – 1649 г. Сьнежня 31 дня.
Скарга сялян копнаму суду на надзвычайны ўціск з боку арандатара.
Лета ад нараджэньня
Сына Божага 1649, месяца Сьнежня 31 дня. На ўрадзе ґродзкім у
замку гаспадарскім пінскім, перада мною Юр’ем
Нялюбавічам Тукальскім, войскім і падстарастам пінскім, ад ясна асьвечанага
князя ягамосьці Альбрэхта Станіслава
Радзівіла, князя на Алыцы і Нясьвіжы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага,
старасты пінскага, ґнеўскага і тухольскага ўстаноўленым, стаўшы відавочна енэралы
Яго каралеўскае міласьці Пінскага павету Іван
Качаноўскі і Ян Анкудоўскі, квіт
свой на пісьме пад пячаткамі і з подпісамі рук сваіх і пад пячаткамі боку
шляхты да кніг ґродзкіх пінскіх далі паказаньні тымі словамі:
27/11/2013
Ян Кароль Млоцкі - біяграфія
Млоцкі Ян Кароль з Млоцка герба
Праўдзіц (памёр каля 1675), стараста гельмецкі і пінскі, дыпламат, соймавы
пасол. Быў сынам Войцеха Млоцкага і Зоф’і Пеняжкоўны, падсталянкі пярэмыскае (у Пярэмышлі - цэнтры Надсяння), пляменнікам аршанскага
старасты Андрэя Млоцкага. Прыняты ў
маладосці на двор канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла, стаў ягоным давераным слугою. Па
дзядзьку быў тытулярным гельмецкім старастам у Інфлянтах. Дзякуючы пратэкцыі
свайго патрона, быў прызначаны Уладзіславам Вазам каралеўскім сакратаром
Літоўскае метрыкі большай (канцлерскай).
Вёў адну з кніг запісаў, якая ахоплівала 1651–1655 гады.
Цэтлікі:
17 ст.,
Літва,
Пінскі павет,
Ян Кароль Млоцкі
24/11/2013
Дорога на Пинск
Алексей
Серков
Отрывок из воспоминаний
советского артиллериста
Советский артиллерист у 76-мм пушки |
...Я описываю
отдельные эпизоды, в которых я участвовал сам и все видел своими глазами, я все
время был там, где были пушки. В моих воспоминаниях нет ни капли выдумки, могут
быть неточности во времени, так как никаких дневников не вел, и, конечно, не
помню точно какого числа это было, ограничиваюсь только месяцем и годом.
Конец декабря
1943 года. Спокойно по лесным дорогам Полесья мы идем на запад, с отдыхом в
отдельные дни. Не слышно разрывов снарядов, не беспокоят самолеты. Один раз
была стоянка возле штаба партизанского отряда, а другие – в населенных пунктах
по дороге. Без боев в конце декабря подошли к городу Дубровица Ровенской
области, получили приказ овладеть этим населенным пунктом. Это была уже
Западная Украина, до 1939 года принадлежавшая Польше.
21/11/2013
Кварцевые пески месторождения «Городное»
А.Ф.Вечорко,
архитектор, г. Пинск
Образцы стекла, окрашенного оксидами различных металлов |
Природа
не наделила Полесский регион богатыми ископаемыми. Однако некоторые из них
все-таки имеются в его недрах. Одним из них является кварцевый песок. Такие
пески всегда использовались для производства стекла. На это обратил внимание еще в 1862 году
русский писатель Николай Семенович Лесков, когда проезжал по Полесью из Пинска
на Волынь (в Дубровицу) по единственной на то время гребле через Пинские
болота. В своей книге «Из одного дорожного дневника» он пишет: «Из сел, которые мы проехали, наиболее
замечательно Городно,
11/11/2013
Справа 1665, Ян Кароль Млоцкі і адраджэньне Гарадной у 1654–1660
Валер Кісель
Герб «Праўдзіц» роду Млоцкіх |
Гэтая справа [1: с. 378–380] вяртае нас да падзей у канцы самае разбуральнае ў гісторыі
Літвы-Беларусі вайны, якая для Пінскага павету пачалася ў 1648 з паўстаньня
Хмяльніцкага і закончылася з Андрусаўскім пагадненьнем з Масковіяй у 1667. У
час гэтае вайны мястэчка Гарадная пасьпела неяк падтрымаць казакоў у 1648, быць
пакараным за гэта войскам Януша Радзівіла ў 1649, быць амаль што зьнішчанай хаўрусьнікамі Хмяльніцкага татарамі ў 1653, адрадзіцца з попелу ў 1654–1660. Па
гэтым часе Гарадная ўпершыню згадваецца ў 1660, калі казацкі аддзел з
Давыд-Гарадку вывеў з Гарадной і Століна ўсю свойскую жывёлу. [1: с. 172] Улетку 1664 вялікі літоўскі гетман Павал Ян Сапега абвясьціў паспалітае рушаньне
супраць чарговага ўварваньня Масковіі і казакоў з Украіны. Шматлікія войскі
літвінаў і іншаземцаў-наймітаў разьмясьціліся на зімоўку па мястэчках і вёсках
Пінскага павету.
Цэтлікі:
17 ст.,
Horodna,
Літва,
Пінскі павет,
Ян Кароль Млоцкі
10/11/2013
1665. Рыба для жаўнераў або як жыд Беняшэвіч заступіўся за гарадэнца-хрысьціяніна
Актавая
крыніца
№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.
№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.
Заява пра
пабоі, учыненыя жыду Беняшэвічу драгунамі палкоўніка Кальштына.
Пратакол на паноў
жаўнераў пра забойства гарадэнскага жыда.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1665, месяца Марца 2
дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім Пінскім, перада мною Якубам Ґінвідам Панкевічам, стольнікам
і падстарастам Пінскім, ад вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты устаноўленым, скардзіўся і апавядаў ягамосьць пан Міхал Львовіч, наглядчык маёмасьці
дзяржавы вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага
старасты, названай Кігіраўскага
войтаўства, якое ў павеце Пінскім ляжыць, як спагадліваму, як наглядчыку
05/11/2013
Справа пра гаршкі пры адчыненых дзвярах
Ксавэры Прушынскі
Ксавэры Прушынскі |
У сённяшняй справе выступае
найперш адзін абвінаваўца, які зрэшты асабіста не з’явіўся на судовае
паседжанне, і якога абвінавачанне мы ведаем адно з выкладу, падтрыманага і
пашыранага вядомаю літаратаркаю і цудоўнаю перакладчыцаю Лондана, паняю Станіславаю
Кушалеўскаю. Паня Кушалеўска піша ў «Gazecie Polskiej» перадусім гэтак:
«Польскае
Радыё перадало 11 дня бягучага месяца цудоўны рэпартаж пана З. Скерскага пад назваю: “У ганчароў у
Гарадной”.
Цэтлікі:
20 ст.,
Horodno,
ганчарства,
за польскім часам
30/10/2013
Река Городенка как предмет историко-экологического дискурса
Г.Ф.Вечорко
Полесский
государственный университет, Georgij–Vechorko@yandex.ru
Фрагмент Атласа Рэчы Паспалітае |
Колекція городенської кераміки в Києві
Діана Копйова
Колекція городенської кераміки в збірці
Національного музею народної архітектури та побуту України
Вечорко О.П. - автор колекції |
Полісся –
давня етноконтактна зона між українцями та білорусами. У пізньому середньовіччі
північна частина населення Прип’ятського Полісся разом із подвинсько-дніпровською
людністю склала етнічний простір сучасної Білорусі [8, 69]. Відповідно південна
частина поліських автохтонів тяжіла до українського етнічного масиву. За даними
дослідників кінця ХІХ – початку ХХ ст. українське населення мешкало в
Пружанському, Кобринському, Брестському повітах Гродненської губернії та в
південних частинах Пінського та Мозирського повітів Мінської [1, 97,99; 5, 12;
18, 65-166].
Під час
утворення Національного музею народної архітектури та побуту України (далі –
НМНАПУ) архітектори і етнографи досліджували і землі українсько-білоруського
порубіжжя. Перші експедиції в цьому напрямку відбулися 1974 року. Предметом
наукових зацікавлень дослідників були особливості традиційної народної культури
та архітектури Полісся. Результатом цієї роботи стало створення частини
експозиції «Полісся», комплектування фондової колекції та низка публікацій [3;
4; 14].
26/10/2013
1936. Гарадная і Давыд-Гарадок
Раман Войніч Гарашкевіч
Не за сямю гарамі, бо гораў там няма, але затое напраўду за рэкамі, за
лясамі – ляжаць мястэчкі Гарадная і Давыд-Гарадок.
Размаўляем сёння пра іх абаіх разам, бо апроч таго, што знаходзяцца на
Палессі, маюць яны таксама і багата іншых супольных рысаў.
Subscribe to:
Posts (Atom)