09/02/2022

Мястэчка Воля Гарадная

  1. Прадмова
  2. Нелетапісная Гарадная
  3. 1592. Воля Гарадная
  4. Змрочны час (1648-1667)
  5. Ян Кароль Млоцкі і права майдэборскае
  6. Барацьба з Бутрымовічам за свае правы 

1.                  Прадмова

Сучасная Століншчына – нібы квінтэсэнцыя Палесся. Трырэчча Стыра, Гарыні і Прыпяці стварае бясконцы, некалі цалкам забалочаны, плоскі абшар Марочнай, сярод якога сям-там паўстаюць пясчаныя астравы, грады і грудкі, занятыя адпаведна сёламі, вёскамі і хутарамі. Найвышэйшы востраў - гэта Гарадная.

19/01/2021

1966. Галіцыя, Іванькаў партрэт і цагельня

Гарадзенскія галіцыяне ў 1930-х

А. Леанавец

На зямлі Гарадзенскай (нарыс)

ЦІ ДОБРАЮ, ці злою воляю лёсу заносіць людзей на чужыну, і яны прыносяць з сабою шчымлівы ўспамін пра родныя мясціны, свае звычкі і свае геаграфічныя назвы. Так, і назвы. У глыбіні Палесся, у некалькіх кіламетрах ад вёскі Гарадная ёсць Галіцыя...

Колісь тут жыў пан. Ці патрэба такая была, ці вымушаны пан быў, але зямлю гэтую «яснавяльможны» прадаў другому пану — з Галіцыі. Такім чынам і аказаўся цэлы тузін украінскіх сем’яў непадалёку ад Гарадной. І назва ад таго па людзях пайшла — Галіцыя ды Галіцыя.

16/01/2018

2018. Вандалізм на гарадэнскіх могліцах

Той самы крыж у 2007 і 2018
Старая частка гарадэнскіх могліц заўсёды зачароўвала мяне сваёй асаблівай атмасферай. Маладыя яшчэ яліны, стройныя хвоі і бярозы раслі зусім нягуста. Паміж найбольш старых магілак, на якія былі пакладзеныя невялікія валуны, далікатна сцяліліся парасткі кустоў акацыі, што зусім нескладана было рэгулярна прарэджваць. Асаблівае замілаванне выклікалі баравікі, якія ціхамірна раслі поруч з надмагіллямі і крыжамі, нібы нагадваючы, што гарадэнцы спрадвеку былі заўзятымі грыбнікамі.

29/10/2017

1971. Заходняе Палессе – прарадзіма славян

Лешек Оссовский (Leszek Ossowski)
Лешак Асоўскі (1905-1996) 

Западное Полесье — прародина славян. 
(Polesie Zachodnie — praojczyzna Słowian)

…Мы считаем, что Западное Полесье является прародиной славян, представляя собой западную часть древней балтийской территории. Отсюда славянская колонизация распространилась на запад, и районом первой славянской миграции было Повисленье…

(По поводу сборников: «Полесье».— М., изд-во «Наука», 1968. 302 стр.; «Лексика Полесья».— М., изд-во «Наука», 1968. 476 стр.).

Полесье, являясь живой стариной, интересно во многих отношениях и дает богатый материал и для диалектологического и сравнительно-исторического изучения славянских языков, и для периферийных лингвистических дисциплин, к которым принадлежит ономастика, в том числе топонимия и гидронимия, а также и для смежных с лингвистикой наук: этнографии, этнологии, социологии, истории культуры, политической истории, археологии, антропологии.
Полесье играет важную роль в славянском этногенезе. Как известно, сторонниками теории полесской прародины славян были Я. Ростафинский, Я. Пейскер, Г. Улашин и особенно М. Фасмер.

10/07/2017

1879. Городная

Фота С. Бохніга (1929)
I. Мѣстность. Мѣстечко Городная, пинскаго уѣзда, третьяго благочинническаго округа, расположено между болотами. Разстояніемъ отъ губернскаго города въ 300, отъ уѣзднаго, гдѣ и ближайшая почтовая станція, въ 49 и отъ Московско-Брестской желѣзной дороги въ 130 верстахъ. Недалеко отъ мѣстечка, именно въ 2 верстахъ, есть какіе-то древніе окопы, подъ названіемъ Замковище, что указываетъ на существованіе на томъ мѣстѣ укрѣпленнаго замка; внизу окоповъ, съ западной стороны, есть болото, заросшее лѣсомъ, среди котораго протекаетъ небольшій ручеекъ, въ которомъ, по разсказамъ старожиловъ, находили обломки большихъ судовъ.

04/06/2017

1778. Інвентар Крыдля часткі Пінскае эканоміі

Міхал граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў, Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года. [...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.

09/10/2016

Нарыс геалогіі ваколіц Гарадной

Юзаф ГОЛАМБ
НАРЫС ГЕАЛОГІІ ВАКОЛІЦ ГАРАДНОЙ НА МІЖРЭЧЧЫ СТЫРА І ГАРЫНІ

Прадмова перакладчыка
Каля 30 млн. гадоў таму на месцы вёскі Лукі плёскалася мора, а Валынь была берагам гэтага мора. Падобна, і сама Гарадная была невялікай паўвыспай у гэтым моры. Каля 400 тыс. гадоў таму скончылася кракаўскае ледавікоўе, якое пакінула вакол Гарадэнскага ўзвышша шэраг азёр, на дне якіх ў мазавецкім міжледавікоўі адклалася тая самая якасная чорная гліна (і крыху чырвонай), з якой гарадэнцы рабілі сваю белагліняную кераміку. Каля 110 тыс. гадоў таму пачалося і  10 тыс. гадоў таму закончылася апошняе ледавікоўе, падчас якога кароткі ў гэтых мясцінах пастой ледавіка пакінуў озавае ўзвышша Замкавішча і шматлікія пясчаныя выдмы паблізу яго. А яшчэ ад яго засталося глыбокае (да 15 м) возера на ўсход ад Гарадной і рака на захадзе.

16/08/2016

Пінск і Пінскае Палесьсе

          Юзэф Ігнацы Крашэўскі 
Крашэўскі ў маладым веку
Калі ў іншым месцы для адкрыцьця новых і неапісаных краін трэба плысьці як Рос[1] праз крыгі, або йсьці да вытокаў Нілу, не адкрыўшы якія столькі цікаўных загінула. Калі ў іншым месцы падарожнікі мусяць вельмі даўно вядомыя, бачаныя, апісаныя, зьбітыя рэчы паўтараць кожнага разу на іншы манэр, або выдумляць нябылае. Калі аж да стомы павымалёўваныя, патлумачаныя, апяяныя вершамі і берагі Райну, і горы Шатляндыі, і швайцарскія шале́ і каскады. Калі новых зьвяроў натуралісты мусяць ужо шукаць ажно ў глыбіні зямлі і ўваскрэшваць памерлых, новыя расьліны здабываць з бурштынавых слаёў. У нас на Славяншчыне, дзякуй Богу, яшчэ ўсё ў некранутым стане, чакае апісаньня, агляду, вымаляваньня, клясыфікацыі і ацэнкі. Паляс[2] ці Штэрн[3], Гумбальт[4] ці А. Думас, Пуклер-Мускаў ці Токвіль, тут кожны сваё падарожжа мог бы з карысьцю зарганізаваць, для кожнага знойдуцца цікавыя і нечапаныя матар’ялы. Я ня ведаю, чаму дагэтуль нястомны Коль, які ўжо аднойчы быў у Адэсе, да нас яшчэ не прыехаў? Меў бы два тамы балбатні і показак як зь нічога. Возьмем, напрыклад, Пінск і Піншчыну, бязьмерна цікавую глухамань: хто ж яе з гледзішча своеасаблівага аблічча, хто з гледзішча гандлёва-прамысловага ўспамінаў, апісваў?

30/05/2016

Моўны падзел Палесься на падставе лексычных фактаў

Юзэф Тарнацкі
Мапа моўнага сваяцтва (знакі пры канцы тэксту)
Выклад рэфэрату, заяўленага на І Справаздачна-навуковы зьезд, 
прысьвечаны Ўсходнім землям. Варшава, 1936
Моўная мяжа на Палесьсі, як вядома, сталася косткаю нязгоды паміж новапаўсталымі да палітычнага жыцьця нацыямі: украінскаю і беларускаю. Першыя хацелі б яе бачыць пасунутаю як найдалей на поўнач, другія на поўдзень. Прычыны браку згоды на лінію моўнага падзелу гэтага абшару варта шукаць у двух ранейшых недахопах дыялекталягічных дасьледзін:

01/04/2016

1819. Акт визиты церкви Городеньской

Свята-Траецкая царква ў мястэчку Гарадной. 1912. І. Сербаў
Акт визиты церкви приходской Городеньской
вследствие указа Брестской греко-униятской консистории от 22 сентября 1819 года последовавшего, мною нижеподписавшимся м-ца декабря 12 дня того же года верно сочиненный.
1.       Сия Городеньская приходская церковь в середине местечка того же названия, Минской губернии, Пинского уезда и протопопии, в местечке его величества, с дерева круглого древнею структурою с одною головою больше как 100 лет построена,

27/03/2016

Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча

Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах
У першай частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога. Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

13/02/2016

Валынскі кірмаш і гліняны конік з Гарадной

Гліняныя цацкі з Гарадной
(кадр з фільма, 1935)
Слова пра коней 
(фрагмент паэмы)


[...]

IX

У драбінаў рыпенні і ў людской размове
вусатыя, апаленыя твары рояць
стальмахоў з-над Гопла, пчаляроў з Валыні.
Як лугі квяцістыя выстаўлены ў скрынях 
пухнуць хусткі чырвана, красныя паркалі,
лёнаў серабрыстых як раней канвалій,
Білгарай прыехаў, хваліцца сітамі.

12/02/2016

1660. Напад казакоў з маскалямі на дамы Бруцкіх у сяле Белавушы

Шляхціц перад фігурай.
Artur Grottger
Актавая крыніца
Лета од нароженя Сына Божого 1661 месяца февраля 18 дня.
На враде гродском в замку господарском Пінском, передо мною Войтехом Зеленскім, стольніком і подстаростім Пінскім, од вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пінского, Гельметского старосты установленым, пан Трохім Бруцкій тую маніфестацыю свою в речы ніжей мененой до кніг гродскіх Пінскіх подал в тые слова:
Мілостівый пане враде гродскій Пінскій, я Мартін Марковіч, я Трохім Санцевіч і я Левон Мартіновіч Бруцкіе, земяне господарскіе в Повете Пінском а в прысуде замку Давідгородецком, 1660 месяца іюня разных дней, незбожная свавольная купа гультайства козацкого спольне з вяроломным непрыятелем

10/12/2015

Рака Цменка (Гарадэнка)

Валер Кісель
  
  Пра раку з гіпатэтычнай назваю «Гарадэнка», якая працякала каля гарадзішча ў Замкавішчы і суднаходна звязвала старажытную Гарадную з галоўнай гандлёвай артэрыяй Палесся, падрабязней ужо пісаў тут даследнік з Пінска Георг Вячорка. З таго часу мною адшукана яе назва на момант меліярацыі ў канцы 19 ст. і яе адлюстраванне на мапе 18 ст. У другой палове 19 ст. на Палессі працавала маштабная Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам інжынера Жылінскага. Мэтамі экспедыцыі было вывучэнне і асушэнне гэтага абшару ў сувязі з будаўніцтвам палескіх чыгунак. Менавіта тады пачаліся грандыёзная змены гідрагеалагічнага аблічча Пінскага Зарэчча. Многія рэкі часткова ці цалкам памянялі свае абліччы, бо былі каналізаваныя. Каналізацыя рэк – гэта змяненне (спраставанне, пашырэнне) іх рэчышчаў з мэтаю палягчэння спуску вады для меліярацыі забалочаных зямель.

10/11/2015

1938. Палескае ганчарства

Дзмітрый Георгіеўскі
захавальнік Палескага музея[1]

На Палессі[2] ёсць колькі асяродкаў, дзе народ займаецца ганчарствам. Найбольш вядомыя як буйнейшыя асяродкі: Гарадная ў Столінскім павеце і павятовае места Пружана. Меншае гаспадарчае значэнне мае Ружана ў Косаўскім павеце. Выгасла ганчарства ў Пагосце Загародскім (Пінскі павет), дзе цяпер вырабляюцца гліняныя гаршкі толькі на замову.
Саматужны ганчарскі промысел існуе на Палессі ад вельмі даўніх часоў і прасякнуты надзвычайным кансерватызмам, як з гледзішча тыпаў посуду, так прылад і спосабаў вытворчасці. Ганчарны круг – тыповы варштат працыне змяняецца сотні гадоў.