Убочная грэбля |
Ад нейкага часу гарадэнцы не
даюць абшарніку Аляксандру
Скірмунту супакою,
возячы гаршкі праз Калоднае. Скірмунт загадвае сялянам забіраць гарадэнскае сена з сенажацяў у Стыкаве, забараняе мяшчанам ездзіць у Пінск праз Калоднае, ягоны брат Адам Скірмунт адбірае гаршкі за праезд праз Вітчаўку ў Сернікі. Пасля шматлікіх скаргаў у
Пінск і Менск (11 штук толькі на працягу 1824–1833!), пасля ціску
грамадзянскага губернатара на Скірмунтаў у лютым 1833 у прысутнасці Пінскага
земскага суда было заключанае міравое прашэнне з суседскімі абшарнікамі. Адным
з пунктаў прашэння была пабудова гарадэнцамі новае грэблі ў аб’езд двара
Калоднага. Але ўжо ў траўні 1834 у старасты Кірылы Белавуса здымаюць колы пры праездзе Калоднага, сам
ён уцякае вярхом на кані.