Фрагмэнт мапы з апошняе працы А. Краўцэвіча |
Дзе бачылі Літву гарадэнцы яшчэ 48 год
таму? Як неаднаразова адзначалася ў літаратуры, гарадэнскі белагліняны посуд
развозіўся па тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай ажно да Вільні, Кіева і Варшавы. У
Вільні ведалі гарадэнскую кераміку пад назваю целяханскай (па аналогіі з шырока
вядомым целяханскім фаянсам).[1] Пры
гэтым натуральна было, выпраўляючыся ў далёкае падарожжа на падводах і чаўнах, добра
ведаць імя і характар краю, дзе збіраешся гандляваць хадавым таварам. Што ні
край – то свой звычай!