Асноўны матэрыял для цяперашняе
працы дало даследаванне жыдоўскага насельніцтва мястэчка Гарадной шляхам
анкетавання, скіраванага да кожнае асобнае сям’і (гаспадарчае суполкі).
Пытанні анкеты тычыліся
прафесійных дачыненняў, крыніц утрымання, працы сямейнікаў і іншых звязаных з
тым праблем. Даследаванне не мела на мэце схематычнае тлумачэнне прафесійнае
структуры, а высвятленне крыніц утрымання; бо мы лічыліся з тым, што асабліва ў
малым мястэчку адна і тая ж асоба часта чэрпае ўтрыманне з колькіх крыніц і
залічэнне яе да аднае прафесіі без уліку іншых заняткаў, якімі займаюцца,
адносна крыніц даходу, было б спрашчэннем жывое рэчаіснасці.
Даследаванні былі праведзеныя ў
15 малых мясцовасцях, мястэчках, у якіх колькасць жыдоўскіх сямей вагаецца ў
межах ад 100 да 200.