Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах |
У першай
частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой
сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра
археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з
міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў
на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога.
Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй
Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай
вайны.