Гэты тэкст напісаў у 1936 удзельнік краязнаўчага
гуртка, вучань пінскай гімназіі. Хоць сам ён відавочна не гарадэнец, але
адчуваецца, што багата размаўляў з гарадэнцамі пра мястэчка. З захапленнем
апісваецца гісторыя, рамяство, колішняе мяшчанскае ўбранне гарадэнца.
Адзначаюцца добрыя і дрэнныя рысы характару, перабольшваецца, магчыма, польскі
патрыятызм жыхароў мястэчка. На пачатку і ў канцы рэфрэнам паведамляецца пра
страту Гарадной гарадскога статусу ў 1927 годзе і адчуваецца яўнае з тае нагоды
шкадаванне. Для мяне былі найбольш цікавыя сведчанні пра прывілеі з часоў
каралевы Боны, дапамогу шляхецкім паўстанням 19 ст. Прапаную свой пераклад,
польскі тэкст змешчаны пасля беларускага.
Гарадная
Размяшчэнне.
Перадгісторыя. Татарскі шлях. Ласёвыя рогі. Жыхары. Дваццаць вякоў ганчарства.