№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.
Заява пра
пабоі, учыненыя жыду Беняшэвічу драгунамі палкоўніка Кальштына.
Пратакол на паноў
жаўнераў пра забойства гарадэнскага жыда.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1665, месяца Марца 2
дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім Пінскім, перада мною Якубам Ґінвідам Панкевічам, стольнікам
і падстарастам Пінскім, ад вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты устаноўленым, скардзіўся і апавядаў ягамосьць пан Міхал Львовіч, наглядчык маёмасьці
дзяржавы вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага
старасты, названай Кігіраўскага
войтаўства, якое ў павеце Пінскім ляжыць, як спагадліваму, як наглядчыку