I. Мѣстность. Мѣстечко
Городная, пинскаго уѣзда, третьяго благочинническаго округа, расположено между
болотами. Разстояніемъ отъ губернскаго города въ 300, отъ уѣзднаго, гдѣ и
ближайшая почтовая станція, въ 49 и отъ Московско-Брестской желѣзной дороги въ
130 верстахъ. Недалеко отъ мѣстечка, именно въ 2 верстахъ, есть какіе-то древніе
окопы, подъ названіемъ Замковище, что указываетъ на
существованіе на томъ мѣстѣ укрѣпленнаго замка; внизу окоповъ, съ западной
стороны, есть болото, заросшее лѣсомъ, среди котораго протекаетъ небольшій
ручеекъ, въ которомъ, по разсказамъ старожиловъ, находили обломки большихъ судовъ.
10/07/2017
04/06/2017
1778. Інвентар Крыдля часткі Пінскае эканоміі
Міхал
граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым
Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму
Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а
таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў,
Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым
інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля
дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года.
[...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.
Цэтлікі:
18 ст.,
інвэнтары,
Літва,
Матэвуш Бутрымовіч,
Пінскі павет
09/10/2016
Нарыс геалогіі ваколіц Гарадной
Юзаф ГОЛАМБ
НАРЫС ГЕАЛОГІІ ВАКОЛІЦ
ГАРАДНОЙ НА МІЖРЭЧЧЫ СТЫРА І ГАРЫНІ
Прадмова перакладчыка
Каля 30 млн. гадоў таму на месцы вёскі
Лукі плёскалася мора, а Валынь была берагам гэтага мора. Падобна, і сама
Гарадная была невялікай паўвыспай у гэтым моры. Каля 400 тыс. гадоў таму
скончылася кракаўскае ледавікоўе, якое пакінула вакол Гарадэнскага ўзвышша шэраг
азёр, на дне якіх ў мазавецкім міжледавікоўі адклалася тая самая якасная чорная
гліна (і крыху чырвонай), з якой гарадэнцы рабілі сваю белагліняную кераміку. Каля
110 тыс. гадоў таму пачалося і 10 тыс. гадоў
таму закончылася апошняе ледавікоўе, падчас якога кароткі ў гэтых мясцінах
пастой ледавіка пакінуў озавае ўзвышша Замкавішча і шматлікія пясчаныя выдмы
паблізу яго. А яшчэ ад яго засталося глыбокае (да 15 м) возера на ўсход ад
Гарадной і рака на захадзе.
16/08/2016
Пінск і Пінскае Палесьсе
Крашэўскі ў маладым веку |
30/05/2016
Моўны падзел Палесься на падставе лексычных фактаў
Юзэф Тарнацкі
Мапа моўнага сваяцтва (знакі пры канцы тэксту) |
Выклад рэфэрату, заяўленага на І Справаздачна-навуковы зьезд,
прысьвечаны Ўсходнім
землям. Варшава, 1936
Моўная мяжа на Палесьсі, як вядома, сталася
косткаю нязгоды паміж новапаўсталымі да палітычнага жыцьця нацыямі: украінскаю
і беларускаю. Першыя хацелі б яе бачыць пасунутаю як найдалей на поўнач, другія
на поўдзень. Прычыны браку згоды на лінію моўнага падзелу гэтага абшару варта
шукаць у двух ранейшых недахопах дыялекталягічных дасьледзін:
Цэтлікі:
20 ст.,
Horodno,
за польскім часам,
мікрамова
01/04/2016
1819. Акт визиты церкви Городеньской
Свята-Траецкая царква ў мястэчку Гарадной. 1912. І. Сербаў |
Акт визиты церкви приходской Городеньской
вследствие указа
Брестской греко-униятской консистории от 22 сентября 1819 года последовавшего,
мною нижеподписавшимся м-ца декабря 12 дня того же года верно сочиненный.
1.
Сия Городеньская приходская церковь в середине
местечка того же названия, Минской губернии, Пинского уезда и протопопии, в
местечке его величества, с дерева круглого древнею структурою с одною головою больше как 100 лет построена,
Цэтлікі:
17 ст.,
18 ст.,
19 ст.,
за расейскімі царамі,
Літва,
царква,
Ян Кароль Млоцкі
27/03/2016
Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча
Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах |
У першай
частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой
сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра
археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з
міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў
на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога.
Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй
Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай
вайны.
Цэтлікі:
археалёгія,
Гарадзенскае княства,
за саветамі,
Замкавішча
13/02/2016
Валынскі кірмаш і гліняны конік з Гарадной
(фрагмент паэмы)
[...]
IX
У драбінаў рыпенні і ў людской размове
вусатыя, апаленыя твары рояць
стальмахоў з-над Гопла, пчаляроў з Валыні.
Як лугі квяцістыя выстаўлены ў скрынях
пухнуць
хусткі чырвана, красныя паркалі,
лёнаў серабрыстых як раней канвалій,
Білгарай прыехаў, хваліцца сітамі.
Цэтлікі:
20 ст.,
ганчарства,
за польскім часам,
мастацкая кераміка
12/02/2016
1660. Напад казакоў з маскалямі на дамы Бруцкіх у сяле Белавушы
Шляхціц перад фігурай. Artur Grottger |
Актавая крыніца
Лета од нароженя Сына Божого 1661 месяца февраля 18 дня.
На враде гродском
в замку господарском Пінском, передо мною Войтехом
Зеленскім, стольніком і подстаростім Пінскім, од вельможного его милости пана
Яна Кароля Млоцкого Пінского,
Гельметского старосты
установленым, пан Трохім Бруцкій тую
маніфестацыю свою в речы ніжей мененой до кніг гродскіх Пінскіх подал в тые
слова:
Мілостівый пане враде гродскій Пінскій, я Мартін Марковіч, я Трохім Санцевіч і я Левон
Мартіновіч Бруцкіе, земяне господарскіе в Повете Пінском а в прысуде замку
Давідгородецком, 1660 месяца іюня разных
дней, незбожная свавольная купа
гультайства козацкого спольне з вяроломным непрыятелем
10/12/2015
Рака Цменка (Гарадэнка)
Валер Кісель
Пра раку з гіпатэтычнай назваю «Гарадэнка», якая працякала каля гарадзішча ў Замкавішчы і суднаходна звязвала старажытную Гарадную з галоўнай гандлёвай артэрыяй Палесся, падрабязней ужо пісаў тут даследнік з Пінска Георг Вячорка. З таго часу мною адшукана яе назва на момант меліярацыі ў канцы 19 ст. і яе адлюстраванне на мапе 18 ст. У другой палове 19 ст. на Палессі працавала маштабная Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам інжынера Жылінскага. Мэтамі экспедыцыі было вывучэнне і асушэнне гэтага абшару ў сувязі з будаўніцтвам палескіх чыгунак. Менавіта тады пачаліся грандыёзная змены гідрагеалагічнага аблічча Пінскага Зарэчча. Многія рэкі часткова ці цалкам памянялі свае абліччы, бо былі каналізаваныя. Каналізацыя рэк – гэта змяненне (спраставанне, пашырэнне) іх рэчышчаў з мэтаю палягчэння спуску вады для меліярацыі забалочаных зямель.
10/11/2015
1938. Палескае ганчарства
Дзмітрый Георгіеўскі,
захавальнік Палескага музея[1]
На Палессі[2]
ёсць колькі асяродкаў, дзе народ займаецца ганчарствам. Найбольш вядомыя як
буйнейшыя асяродкі: Гарадная ў Столінскім павеце і павятовае места Пружана.
Меншае гаспадарчае значэнне мае Ружана ў Косаўскім павеце. Выгасла
ганчарства ў Пагосце Загародскім
(Пінскі павет), дзе цяпер вырабляюцца гліняныя гаршкі толькі на замову.
Саматужны
ганчарскі промысел існуе на Палессі ад вельмі даўніх часоў і прасякнуты
надзвычайным кансерватызмам, як з гледзішча тыпаў посуду, так прылад і спосабаў
вытворчасці. Ганчарны круг – тыповы варштат працы – не змяняецца сотні гадоў.
Цэтлікі:
20 ст.,
Horodno,
ганчарства,
за польскім часам,
мастацкая кераміка,
турызм
02/11/2015
Городная 1939-1956. Коллективизация
Алексей Вечорко
Дарога ў калгас. Маст. Кастусь Харашэвіч, 2001 год. |
Новым поворотом в истории Полесского края ознаменовался 1939 год. Польша стала мишенью для двух великих европейских государств: Германии и Советского Союза. Всеобщая мобилизация, собравшая в Войско Польское более одного миллиона человек, не спасла ситуацию. Подавляющее большинство резервистов сформированной 30-й пехотной дивизии, 30-го легкого артиллерийского полка, 4-го танкового батальона, проживали на территории Пинского, Столинского, Лунинецкого, Дрогичинского и Кобринского поветов. Первого сентября Германия напала на Польшу, а уже 9 сентября немецкая авиация бомбила Пинск. Утром 17 сентября части Красной Армии с востока перешли границу и вступили на территорию Западной Белоруссии. Пинск был занят через три дня, 20 сентября,
Цэтлікі:
20 ст.,
II сусьветная вайна,
за саветамі,
калектывізацыя
15/10/2015
Археалогія Гарадной. Абломкі суднаў і руны на Княжым камені
Вікінгі валочаць ладдзю |
Валер Кісель
Гарадная, назва колішняга мястэчка, нібы падказвае нам, што некалі тут было ўмацаванае
гарадзішча. Напраўду, апісанне заснавання мястэчка ў 1592 годзе беспасярэдне
паказвае на месца заснавання: остров ГороднЫй, урочышчэ Городышчэ.[1] Першапачаткова мястэчка называлася Воля Гарадная [2], потым першае слова
адпала, а прыметнікавая назва «Гарадная» ў жаночым родзе паспяхова перажыла
спробы расійскіх чыноўнікаў 19 ст. і польскіх улад 20 ст. перайначыць назву на
сярэдні род: «Городно», «Городное».
Цэтлікі:
археалёгія,
Гарадзенскае княства,
геалёгія,
за польскім часам,
Замкавішча,
мікрамова,
Пешко
19/08/2015
Магдэбургскае войтаўства ў Гарадной
Валер Кісель
Відарыс з тытулу кнігі Б. Граіцкага «Парадак судоў і гарадскіх спраў майдэборскага права» (1566) |
Раз у тры леты сярод сваіх абіраючы…
Паводле прывілею на магдэбургскае права ад 5 лістапада 1670, нададзенага каралём Міхалам на просьбу пінскага
старасты Яна Кароля Млоцкага, «...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў,
радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой,
раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы,
усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі,
зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі
падлеглыя...».
Цэтлікі:
17 ст.,
18 ст.,
Літва,
Майдэборскае права,
Матэвуш Бутрымовіч
29/07/2015
1778. Огапка, Марына, Ганна, Удотка, Хвеся – папулярныя імёны гараднянак часоў ВКЛ
Фрагмент інвентара Крыдля |
Як называлі жанчын нашы продкі,
якія жаночыя імёны былі найпапулярнейшыя ў часы Вялікага Княства Літоўскага –
тэма маладаследаваная. Хаця ў крыніцах сустракаецца багата жаночых імён, але
мець поўную карціну і вылучыць адсоткавыя суадносіны іх папулярнасці вельмі
цяжка. Прычына празаічная: у інвентары, тагачасныя перапісы насельніцтва,
жанчын амаль што не ўключалі. [пры канцы – табліца]
Цэтлікі:
18 ст.,
анамастыка,
інвэнтары,
Літва,
Матэвуш Бутрымовіч,
Пінскі павет,
радавод
Subscribe to:
Posts (Atom)